Мэта: удасканаленне адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, якая спрыяе павышэнню якасці і эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.
Задачы:
- Павысіць аператыўнасць і эфектыўнасць кіравання сістэмай кантролю якасці адукацыі праз удасканаленне структуры сайта школы, апрабаванне сістэмы ўліку пропускаў вучняў, карэкцыю лакальных актаў.
- Развіваць адукацыйную прастору школы з дапамогай прымянення сучасных сродкаў камунікацыі, он-лайн ўзаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў, пашырэння варыятыўнасці формаў адукацыі за кошт павелічэння колькасці прадметаў, якія вывучаюцца на павышаным узроўні, павышэнне эфектыўнасці прафесійнай падрыхтоўкі на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі, стварэнне эфектыўнай сістэмы псіхолага-педагагічнае суправаджэння.
- Удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагагічных работнікаў праз сістэму бесперапыннага павышэння кваліфікацыі, рэалізацыю эфектыўных форм і метадаў педагагічнага суправаджэння высокаматываваных вучняў, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту адукацыйнай практыкі.
- Працягнуць работу па стварэнні ўмоў для развіцця асобы вучняў на аснове маральных каштоўнасцяў, накіраваных на фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, грамадзянскай самасвядомасці праз удасканаленне сістэмы работы з законнымі прадстаўнікамі, эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу “Шостага школьнага дня”, развіццё механізмаў самакіравання ў рабоце дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, укаранення мадэлі інтэграцыі ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.
- Садзейнічаць фарміраванню асобы навучэнца праз далучэнне да гуманістычных каштоўнасцей беларускага народа, актыўнага выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу і магчымасцей культурна-гістарычнага асяроддзя.
6.Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, інфармацыйную прастору ўстановы адукацыі за кошт больш актыўнага прыцягнення сродкаў з пазабюджэтных крыніц і сродкаў апякунскага савета.
- Стварыць бяспечныя ўмовы знаходжання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і фарміраваць у іх навыкі здаровага ладу жыцця.
- Спрыяць стварэнню адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, якая забяспечвае сацыяльна-псіхалагічную і педагагічную падтрымку навучэнцам, якія займаюцца ў інтэграваных класах.